Дадому

0238. Фрыфлаер:"Праблема з устараненнем НЭ".

 

Пры барацьбе з раздражненнем узнікае такая праблема - гэтае ўспрыманне з'яўляецца жаданым для мяне. Скажам, успрыманне страху (напрыклад страх выглядаць недарэчна) для мяне з'яўляецца адназначна непажаданым успрыманнем - калі яно ўзнікае, то адразу ўзнікае жаданне яго ўстараніць, або як мінімум прыгнесці. У выпадку з раздражненнем гэта не так - ёсць прыемнасць ад таго, што я лічу сябе пры гэтым справядлівым, разумнейшым за іншых, тым, хто ведае як усё "павінна быць". Раздражненне нават можа даваць сілы адолець нейкую сітуацыю. Напрыклад, можа быць страшна нешта зрабіць, спрачацца з кімсьці - аднак, калі я пры гэтым раздражнёны, то ўжо магу з запалам пярэчыць, не пазіраючы на страхі і наступствы. Нядаўна я прасачыў гэты механізм выразна. Адчуў моцны выбух раздзіраючых НЭ (раздражненне, абурэнне, агрэсія) у адказ на агрэсіўныя паводзіны чалавека ў адносінах да мяне. У пачатковы момант, калі інтэнсіўнасць НЭ толькі пачынае нарастаць - спрацоўвае прывычка ўстараняць. Намаганне слабое, устаранення не здараецца, інтэнсіўнасць НЭ нарастае далей. Праз некалькі секунд прыкметна, што ўжо ёсць няўпэўненасць у адказе на пытанне "а ці хачу я ўстараніць тое, што цяпер адчуваю?". Я ўжо не магу адказаць сабе адназначна "так, хачу ўстараніць". Гэта суправаджаецца думкамі накшталт "але ж ён!!...". Яшчэ праз некалькі секунд усякія пробліскі яснай свядомасці знікаюць. Затым, праз некаторы час здараецца зваротны працэс, калі інтэнсіўнасць НЭ сама зніжаецца (сітуацыя змянілася). Вось ужо ўспамінаю (хаця толькі што яшчэ не памятаў зусім), што я ж раней наогул хацеў устараняць НЭ у такіх сітуацыях. Але ўсё яшчэ не магу адназначна адказаць сабе, што хачу ўстараніць вось гэтую НЭ прама цяпер, усё яшчэ ёсць ваганні. І нарэшце, калі праходзіць значны час, узнікае здзіўленне - "дзіўна, як гэта я яшчэ некалькі хвілін таму не мог адказаць сабе на такое простае пытанне - ці хачу я ўстараняць відавочнае азмрочванне?".

Гэтыя ступенькі атрымалася ўспомніць ужо пасля таго, як сітуацыя мінула, вяртаючыся да яе ў памяці і спрабуючы адказаць на пытанне "чаму я ізноў не ўстараняў, а паддаўся, хаця збіраўся ўстараняць?". У выніку паўстала яснасць - раздражненне з'яўляецца жаданым для мяне ўспрыманнем. Я прачытаў, вядома, у кнізе Бодха, што азмрочванні мы адчуваем таму, што ёсць жаданне іх адчуваць. І накшталт думаў раней аб гэтым, і гэта здавалася цалкам ясным. Аднак цяпер гэтая яснасць прывяла да канструктыўнай пастаноўкі пытання - як зрабіць, каб пажаданасць гэтага ўспрымання паменшылася?

Паўстала ідэя - неабходна супрацьпаставіць адно пажаданае ўспрыманне (у дадзеным выпадку азмрочванне - раздражненне) іншым пажаданым успрыманнем (азораным), пры гэтым несумяшчальным з ім. Супрацьпаставіць - гэта азначае адчуць яснасць, што гэтыя ўспрыманні несумяшчальныя, што адно сапраўды перашкаджае другому. Я гэта ўяўляю вобразна як шалі з двума чарамі - на адной чары ляжыць раздражненне, а на другую неабходна пакласці прывабныя для мяне ўспрыманні, якія пераважаць. Тут узнікае наступная складанасць, яшчэ адно пытанне - што рабіць, калі я адчуваю азораныя ўспрыманні мала і рэдка? Напрыклад, у дадзены момант я не магу пакласці на шалі пяшчоту. Я лічу, што магу адчуваць гэтае ўспрыманне - але адчуваю яго рэдка. Таму я не магу на дадзены момант сказаць, што раздражненне перашкаджае яго адчуваць - гэта было б самападманам. Бо пяшчоту я звычайна і так не адчуваю, нават калі не раздражнёны - так што як "процівага" гэта не падыходзіць. Падумаўшы, я абраў разумовую яснасць - яна з'яўляецца для мяне адназначна прывабнай. І вось я задаю сабе пытанне, успамінаючы сітуацыю - "няўжо мог я адчуваць разумовую яснасць, пакуль быў раздражнёны? Няўжо адчуваў я яе ў той момант?". Выразна бачу – не, не мог, не, не адчуваў. Тым больш, я бачу, што да раздражнення я збіраўся рабіць адно, а ў выніку зрабіў зусім іншае - у чарговы раз. Я рэагую на сітуацыю як механізм, штораз. Задаю сабе яшчэ пытанне - "ці здолею я адчуваць у будучыні яснасць падчас раздаження?". Разумею - не, не змагу, гэтыя станы наогул не сумяшчальныя. Дадаў яшчэ сюды рашучасць, жаданне змяняцца. Вось я ўспамінаю - да раздражнення ў мяне было жаданне змяняцца, у тым ліку жаданне не адчуваць раздражненне. А зараз задаю сабе пытанне - "ну і дзе была мая рашучасць, дзе было жаданне змяняцца ў той момант, калі адчуваў НЭ?". Відавочна, што гэтыя ўспрыманні таксама несумяшчальныя.

У выніку падобных разважанняў я пачынаю заўважаць, што жаданне ўстараняць раздражненне павялічваецца, а ў тыя моманты, калі яно ўзнікае - яно ўжо не так хутка захоплівае ўладу. Ёсць паўза для прыняцця рашэння, падчас якой успамінаюцца-праскокваюць думкі аб гэтых маіх развагах. Працяг такога падыходу я выкарыстоўваю пры выкананні практыкі механічнай замены (МЗ). Напрыклад, я выконваю МЗ "раздражненне пазбаўляе мяне яснасці". Пры гэтым імкнуся не проста прамаўляць гэтую фразу, а яшчэ адчуваць пры гэтым кожны раз усплёск яснасці, які рэзаніруе са словамі "так, гэта сапраўды так". У выніку такога выканання МЗ узнікае ўспрыманне прыемнасці ад яснасці, а таксама ўзнікаюць прыемныя ФП у грудзях і пад горлам, яснасць узмацняецца, атрымоўваецца захаваць яе даўжэй, чым раней, падчас прыступаў НЭ, узнікаюць дадатковыя АзУ, рэзаніруючыя з яснасцю, якія таксама кладуцца на чару супраць НЭ.